Лукашэнка: урад не павінен вісець над міністрамі і іх "дзяўбці"

29.12.2010 10:02
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня, праводзячы кадравыя перастаноўкі ў складзе Савета міністраў, заявіў што беларускі ўрад павінен стаць калегіяльным органам. "Ураду не трэба вісець над міністрамі і іх "дзяўбці". Урад павінен займацца сваімі

Як паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка лічыць,
што для арганізацыі эфектыўнай працы неабходна пераносіць адказнасць з
урада на міністраў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, губернатараў, да старшыні
райвыканкама. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што новы кіраўнік Савета
міністраў — Міхаіл Мясніковіч — зможа арганізаваць працу ўрада
калегіяльна, бо ён «вельмі гнуткі ў гэтым плане чалавек».

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў Міхаіла Мясніковіча ёсць вялікі вопыт
работы на кіруючых пасадах рознага ўзроўню. Акрамя таго, паколькі новы
прэм’ер да цяперашняга прызначэння займаў пасаду старшыні прэзідыума
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, яго досвед будзе карысны ў
рэалізацыі праграмы інавацыйнага развіцця, якая з’яўляецца адным з
галоўных прыярытэтаў наступнай пяцігодкі.

Мясніковіч: «вертыкаль» стабільна паказала сябе ў працы

Сам жа Міхаіл Мясніковіч лічыць сваёй галоўнай задачай забеспячэнне
стабільнай працы эканомікі, пераносячы дадзеныя функцыі на міністэрствы і
абласныя, гарадскія і раённыя выканаўчыя камітэты, перадае БелаПАН.

«Гэта вельмі правільна, таму што ўжо дастаткова добра і стабільна
паказала сябе ў працы «вертыкаль», і гэтая «вертыкаль» павінна мець і
адпаведныя паўнамоцтвы, яна павінна мець пэўныя правы, для таго каб у
комплексе вырашаць пытанні адпаведнага рэгіёна або галіны», — заявіў
новы беларускі прэм’ер.

Лукашэнка: КДК не павінен ціснуць і душыць

Праводзячы кадравыя перастаноўкі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю,
старшынём якога прызначаны Аляксандр Якабсон, а яго першым намеснікам —
Леанід Анфімаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што КДК павінна не толькі
выконваць функцыю кантролю, але таксама займацца папярэджаннем і
прафілактыкай правапарушэнняў.

«Там не павінны душыць, там не павінны ціснуць, там павінен быць чалавек
масціты, знізу, які, можа быць, не толькі з пункту гледжання
кантралёра, (усё роўна кантраляваць трэба будзе — гэта ваша галоўная
задача), а з пункту гледжання жыцця і вытворчасці зыходзіў, працуючы ў
гэтай сістэме», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

У працы КДК для выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў, па словах Аляксандра
Лукашэнкі павінны таксама выкарыстоўвацца шматлікія звароты і скаргі
грамадзян, сабраныя ў перадвыбарчы перыяд.

У сваю чаргу Аляксандр Якабсон, прадстаўлены на новую пасаду кіраўніком
Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем, заявіў аб тым, што ён
настроены на канструктыўную і плённую працу ў КДК. Аляксандр Якабсон
паведаміў, што ў сярэдзіне студзені 2011 года адбудзецца выніковая
калегія камітэту і прапанаваў былому кіраўніку КДК Зянону Ломацю прыняць
у ёй удзел. «Гэта будзе выглядаць больш пераканаўча і прадуктыўна пры
падвядзенні вынікаў працы камітэту», — цытуе Аляксандра Якабсона БелТА.

Уладзімір Макей жа ахарактарызаваў Аляксандра Якабсона і Леаніда
Анфімава як сумленных, прынцыповых, прыстойных людзей. Ён выказаў
упэўненасць у тым, што калектыў КДК успрыме гэтыя прызначэнні правільна і
адэкватна.

«Часам бывае, што на адной пасадзе ў кіраўніка замыліваецца погляд, ён
ужо перастае бачыць нешта новае і дзейнічае па старынцы. Таму важна, што
прыходзяць людзі са свежым поглядам», — заявіў Уладзімір Макей.

Макей: Лукашэнка на 90% абновіць кадравы рэестр

Разам з тым Уладзімір Макей адзначыў, што здзейсненыя кадравыя
прызначэння не з’яўляюцца «якой-небудзь надзвычайшчынай». Пакуль яны
закранулі кіраўніцтва ўрада, Адміністрацыі прэзідэнта, КДК. У бліжэйшыя
дні кіраўнік дзяржавы правядзе чарговыя прызначэнні, якія закрануць
намеснікаў кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, органаў судовай
сістэмы і іншых структур, паведаміў Уладзімір Макей. «Абнаўленне
кадравага рэестра адбудзецца фактычна на 90%. Але гаворка не ідзе пра
нейкую чыстку, зачыстку, надзвычайшчыну. Ні аб якой ліквідацыі
непажаданых гаворка не ідзе», — заявіў Уладзімір Макей.

Прызначэнні закранулі і Белтэлерадыёкампанію, старшынём якой стаў
Генадзь Давыдзька. Як паведаміў Аляксандр Лукашэнка, у бліжэйшы час
змены закрануць і працы іншых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Новы ўрад, па словах Аляксандра Лукашэнкі, павінен быць сфармаваны да
новага года, каб ужо з 1 студзеня пачаць працу ў новым складзе. Тым,
каго адхілілі ад займаных пасадаў, прапануюць працу і магчымасць
рэалізаваць сябе на карысць краіны ў новай якасці, адзначыў кіраўнік
дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки