Лукашэнка: уваходзьце ў ЕС — толькі без мяне

17.06.2011 16:17
Архив Редакция

Беларусь не будзе ўваходзіць ні ў склад іншых дзяржаў, ні ў Еўрапейскі саюз. Пра гэта 17 чэрвеня падчас канферэнцыі для СМІ заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Вы ж не жадаеце быць у складзе Расіі? Ці ў ЕС, на правах Прыбалтыкі? І я не хачу. Можаце ўваходзіць у склад іншай дзяржавы, у склад Еўрасаюза, але без мяне", — сказаў ён.

«Я хачу, каб мы сваё шчасце знайшлі тут. Такая палітыка і такая незалежнасць дарагога каштуе. Не гатовыя плаціць, так і скажыце — 90% насельніцтва. Калі я кажу, будаваць шчасце на сваёй зямлі — большасць грамадства гэта падтрымлівае. Вы хочаце жыць на сваёй зямлі, і іншай палітыкі не будзе», — адзначыў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, Расія згодная знізіць кошт на газ для Беларусі да ўзроўню кошты для Смаленскай вобласці, калі рэспубліка ўвойдзе ў склад федэрацыі ў яе склад. «Напэўна, яны маюць рацыю. Але мы будзем плаціць 250 даляраў за тысячу кубоў. Можна так, а можна так. Мы абралі такі шлях. Вы хочаце ісці іншым — ідзіце, але без мяне», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Што да змены ўлады, кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Калі камусьці так хочацца паспрабаваць, прыйдзе час — паспрабуеце. Але ці зможаце вы з гэтым чалавекам ўтрымаць краіну?»

Как вам новость?