Лукашэнка: валютны ажыятаж у Беларусі спадзе да ліпеня

05.04.2011 15:44
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе паездкі ў Берасцейскую вобласць заявіў, што ажыятаж на валютным рынку выкліканы хуткім падвышэннем мытных пошлін на аўтамабілі. "Вядома, нас вельмі моцна падкасіў ажыятаж з аўтамабілямі. Мы паглядзелі, там больш за мільярд. Былі нават прапановы ўвесці цяпер гэтую пошліну. Але гэта ўдар па людзях, навошта ж ужо сваіх людзей ціснуць", — сказаў ён.

«Вытрымаем мы гэта, няхай людзі купяць сабе машыну якую хочуць, заменяць, калі трэба», — адзначыў кіраўнік дзяржавы, перадае БелТА.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што не можа уціскаць «праз гэтую валюту» тых грамадзян, хто ўвозіць машыны з мэтай перапродажу. «Але сапраўды: валюта ёсць — ідзі купляй, прадавай, няма валюты — з засекаў мы больш браць не будзем, золатавалютны рэзерв — гэта святое. Мы павінны яго папаўняць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Ну хочуць людзі купіць, што ж зробіш. Таму я і Нацбанку сказаў, і ўраду, што ні ў якім выпадку наступаць на людзей нельга. Няхай людзі рэалізуюць сваё жаданне», — падкрэсліў прэзідэнт.

Па яго словах, праз некалькі месяцаў сітуацыя на валютным рынку супакоіцца і людзі пачнуць мяняць валюту на рублі. «Таму спакойна трэба да гэтага ставіцца. Так, быў нейкі ажыятаж. Зараз ён значна меншы, пайшоў на спад. Усе сыдзе, але людзі не прад’явяць нам прэтэнзіі, што мы закрылі ім магчымасць купіць тое, што яны хочуць», — сказаў ён.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, рост колькасці асабістага аўтатранспарту ў прыводзіць да неабходнасці аказання адпаведных паслуг, а такім чынам ствараюцца новыя працоўныя месцы, растуць продажу паліва, падаткаабкладаемая база. «Галоўнае — гэта прадаць больш, чым прывезці з-за мяжы. Хопіць жыць за кошт каго-небудзь», — адзначыў ён.

Як раней паведамляў Тэлеграф, адзіныя пошліны на ўвоз іншамарак павінны пачаць дзейнічаць у Мытным саюзе з 1 ліпеня 2011 года. Па папярэдніх дадзеных, іх ўзровень у Казахстане і Беларусі будзе павышаны да расійскага.

Как вам новость?
Головоломки