Лукашэнка ўвёў падатковыя льготы для венчурных кампаніяў

20.05.2010 17:56
Архив Редакция

Кіраўнік дзяржавы вызначыў парадак стварэння, дзейнасці і падаткаабкладання венчурных арганізацый, падпісаўшы ўказ №252 "Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Дакумент накіраваны на стымуляванне інавацыйнай дзейнасці, пра што сведчаць увядзенне падатковых ільготаў, перадае прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Указ прадугледжвае магчымасць вылучэння сродкаў на стварэнне і развіццё суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры з рэспубліканскага бюджэту. Такое рашэнне прэзідэнта Беларусі таксама звязана з рэалізацыяй мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007 — 2010 гады, адзначылі ў прэс-службе.
«На Беларускі інавацыйны фонд ускладзены дадатковыя функцыі ў галіне фінансавання венчурных праектаў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Беларусі.
Паводле ўказу «прыбыткі венчурных арганізацый і Беларускага інавацыйнага фонду, атрыманыя ад прадстаўлення сродкаў інавацыйным арганізацыям, не абкладаюцца падаткам на прыбытак». Аднак, дадзеная льгота прымяняецца толькі ў тым выпадку, калі доля выручкі інавацыйных арганізацый ад рэалізацыі высокатэхналагічных тавараў (прац, паслуг) складае не менш за 50% ад агульнай выручкі дадзенай арганізацыі.
Для цэнтраў трансферу тэхналогій, тэхнапаркаў і іх рэзідэнтаў устаноўлены падатак на прыбытак па стаўцы 10%, а вызваленыя сродкі будуць накіроўвацца імі на мэты развіцця.
Мяркуецца, што прыняты ўказ дазволіць стварыць спрыяльныя ўмовы для інвестараў і актывізуе дзейнасць Беларускага інавацыйнага фонду.

Как вам новость?
Головоломки