Лукашэнка: выбары ў Кыргызстане нельга праводзіць без Бакіева

21.04.2010 17:08
Архив Редакция

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што выбары ў Кыргызстане нельга праводзіць без Курманбека Бакіева. Пра гэта прэзідэнт Беларусі заявіў 21 красавіка падчас сустрэчы са зрынутым лідарам Кыргызстана ў Мінску. "Я не ведаю, як можна праводзіць выбары без дзейснага прэзідэнта", — сказаў беларускі лідар.

«Калі нават раней некаторыя палітыкі асобных дзяржаў рабілі бравурныя заявы, то сёння змушаны прызнаць, што сітуацыя ў Кыргызстане далёкая ад нармальнай, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — І Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў нядаўна заявіў аб тым, што «мы не будзем супрацоўнічаць з новай уладай Кыргызстана да таго часу, пакуль яна не легітымізуе сябе, правядзе выбары і гэтак далей».

На думку Аляксандра Лукашэнкі, правядзенне выбараў без удзелу Курманбека Бакіева, «яшчэ далей загоніць у тупік сітуацыю ў Кыргызстане». «Таму калі вам будзе патрэбна нашая падтрымка, адкрытая, сумленная, я, як і абяцаў, што Курманбек Саліевіч не прыедзе ў Беларусь цішком, ён прыедзе як прэзідэнт Кыргызстана, і мы гэтага хаваць не будзем, што і робім. Таму вы заўсёды можаце разлічваць на нашую падтрымку», — прыводзіць словы беларускага лідара з размовы з Курманбеком Бакіевым БелТА.

Прэзідэнт Беларусі таксама дадаў, што сям’і Курманбека Бакіева будзе аказана і любая неабходная медыцынская дапамога. «Я вельмі рады, што сям’я ваша ў нармальным стане», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Бакіеў: я гатовы адказаць на ўсе пытанні

Курманбек Бакіеў падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што лічыць аднабаковай падачу інфармацыі пра сітуацыю ў Кыргызстане. «На вялікі жаль, спачатку ў сродках масавай інфармацыі настолькі аднабакова ўсё падавалася, як расстрэльвалі мірных людзей і гэтак далей, — сказаў кіраўнік Кыргызстана. — Таму я гатовы адказаць на ўсе пытанні. Я лічу, гэта неабходна зрабіць менавіта тут. Тое, як усё падавалася, гэта проста неспасцігальна».

Курманбек Бакіеў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку ад свайго імені, ад імені членаў сваёй сям’і, а таксама большасці кыргызскага народа за аказаную падтрымку. «Чаму я кажу ад большасці народа Кыргызстана, таму што тая купка людзей, узброеных людзей, якія чыста бандыцкім спосабам захапілі сілай уладу, — гэта яшчэ не ўвесь Кыргызстан. І тое, што адыбваецца ў Бішкеку і вакол Бішкеку, гэта таксама не ўвесь Кыргызстан», — сказаў Курманбек Бакіеў.

Как вам новость?
Головоломки