Лукашэнка выдаў указ аб свабодным цэнаўтварэнні

24.09.2010 09:14
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі сёння, 23 верасня, выдаў указ № 484 "Аб прызнанні страціўшым сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1997 г. № 132". Як распавялі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, указ прыняты ў мэтах лібералізацыі ўмоў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці і спрашчэння вядзення бухгалтарскага ўліку.

Акрамя таго, указ паспрыяе збліжэнню нацыянальнага заканадаўства з міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці, лічаць у Адміністрацыі прэзідэнта.

Акрамя гэтага, з прызнаннем страціўшым сілу ўказа ад 5 лютага 1997 года № 132 адмяняецца ўсталяванае гэтым дакументам права ўраду вызначаць склад выдаткаў, што ўключаюцца ў сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), а таксама парадак выплаты заработнай платы юрыдычнымі асобамі, заснаванымі на дзяржаўнай уласнасці.

«Зараз асноўныя палажэнні па складу выдаткаў, што ўключаюцца ў сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), раней зацверджаныя сумесным рашэннем адпаведных міністэрстваў, будуць насіць толькі рэкамендацыйны характар. Пры гэтым арганізацыі змогуць самастойна вызначаць метадалогію фарміравання сабекошту прадукцыі», — адзначылі ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Згодна з падпісаным указам, сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), у адносінах да якой ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн (тарыфаў), будзе фарміравацца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, якія рэгламентуюць пытанні цэнаўтварэння.

Адмена ўстаноўленага ўказам прэзідэнта Беларусі ад 5 лютага 1997 года № 132 права ўраду вызначаць парадак выплаты зарплаты для юрыдычных асоб, заснаваных на дзяржаўнай уласнасці, звязана з тым, што асноўныя элементы такога парадку да цяперашняга часу ўключаны ў акты заканадаўства як больш высокай юрыдычнай сілы, расказалі ў адміністрацыі беларускага лідэра.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Как вам новость?
Головоломки