Лукашэнка выказаў спачуванні Мядзведзеву ў сувязі з выбухам у "Дамадзедаве"

25.01.2011 09:10
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне прэзідэнту Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку выбуху, што адбыўся 24 студзеня ў маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава". Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы. 

«Вестка аб выбуху ў аэрапорце Дамадзедава, што прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр, болем адгукнулася ў сэрцах усіх беларусаў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў словы спачування і падтрымкі родным і блізкім загінулых як ад імя беларускага народа, так і ад сябе асабіста.

Як перадаваў Тэлеграф, 24 студзеня каля 16:40 тэрарыст-смяротнік падарваў бомбу ў маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава». Магутнасць выбуху склала ад пяці да сямі кілаграмаў у тратылавым эквіваленце. Па апошніх дадзеных МНС Расіі, колькасць пацярпелых складае 180 чалавек, 35 чалавек загінулі. У сувязі з тэрактам міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 24 студзеня ўзялі рашэнне ўзмацніць меры бяспекі на чыгуначным і паветраным транспарце.

Как вам новость?
Головоломки