Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з тэрактамі ў Маскве

29.03.2010 13:54
Архив Редакция

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні і словы суперажывання і падтрымкі прэзідэнту Расіі Дзмітрыю Мядзведзяву, усім родным і блізкім загінулых у выніку выбухаў у Маскве на станцыях метро "Лубянка" і "Парк культуры". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Тым часам амерыканская тэлекампанія CNN паведаміла, што адказнасць за тэракты ў Маскве ўзялі на сябе чачэнскія сепаратысты. Пры гэтым тэлеканал спасылаецца на блізкія да экстрэмістаў інтэрнэт-сайты.У сваю чаргу, у Федэральнай службе бяспекі Расіі таксама падазраюць у дачыненні да выбухаў у маскоўскім метро тэрарыстычныя арганізацыі з Паўночнага Каўказа, перадае Корреспондент.net. Пра гэта заявіў дырэктар ФСБ РФ Аляксандр Бортнікаў на экстранай нарадзе ў прэзідэнта РФ.»Па папярэдняй версіі, гэтыя тэракты здзейснілі тэрарыстычныя групы, якія маюць дачыненне да Паўночнакаўказскага рэгіёна. Будзем лічыць гэта асноўнай версіяй, бо знойдзены целы дзвюх тэрарыстак-смяротніц, якія мелі дачыненне да месцаў пражывання на Паўночным Каўказе», — сказаў Бортнікаў на нарадзе 29 сакавіка.Па словах Бортнікава, тэрарысты выкарыстоўвалі пры выбухах у маскоўскім метро гексаген, на станцыі «Лубянка» выбухная прылада была магутнасцю да чатырох кілаграмаў у трацілавым эквіваленце, на «Парку культуры» — да двух кілаграмаў.»Па папярэдніх высновах выбухатэхнічнай экспертызы, выбухнае рэчыва — гексаген. У першым выпадку выкарыстоўвалася да чатырох кілаграмаў трацілу, у другім выпадку — ад 1,5 да 2 кілаграмаў», — сказаў Бортнікаў.Пры гэтым, па яго словах, тэрарысты выкарыстоўвалі ў бомбах элементы, якія раняць, у выглядзе балтоў і насечанай арматуры.Як раней паведамляў Тэлеграф, у выніку двух выбухаў у маскоўскім мятро раніцай 29 сакавіка загінулі ад 35 да 37 чалавек, яшчэ 61 пасажыр атрымаў раненні, пры гэтым каля паловы пацярпелых знаходзяцца ў лякарнях у цяжкім стане.

Как вам новость?
Фото и видео

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Головоломки