Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з трагедыяй пад Смаленскам

12.04.2010 12:12
Архив Редакция

У сувязі з авіякатастрофай у Смаленскай вобласці Расіі, якая прывялі да гібелі дзясяткаў польскіх грамадзян, сярод якіх знаходзіўся прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качынскі, ад імя беларускага народа і сябе асабіста прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні маршалу польскага Сойма Браніславу Камароўскаму, а таксама сваякам і блізкім загінулых.

«Велізарнае гора абрынулася на блізкую нам дзяржаву, з якой Беларусь злучаюць даўнія роднасныя, гістарычныя і культурныя адносіны. Пачуццё глыбокай скрухі па трагічна загінулых у авіякатастрофе прэзідэнце і грамадзянах Рэспублікі Польшча ахапіла нашы сэрцы», — заявіў беларускі лідар.

«Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь і ўвесь беларускі народ выяўляюць шчырыя спачуванні сваякам і блізкім загінулых, а таксама польскім уладам. Мы разумеем, якія незаменныя страты для народа Польшчы прынесла гэта трагедыя», — гаворыцца ў лісце Аляксандры Лукашэнкі.

«У надзвычай цяжкі для Вашай краіны час прыміце словы нашай падтрымкі і глыбокай спагады», — гаворыцца ў спачуванні, перадае прэс-слубжа прэзідэнта Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки