Лукашэнка вылучыў таленавітай моладзі 1,1 млрд рублёў

23.05.2011 16:19
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 траўня падпісаў распараджэнне аб выдзяленні на фінансаванне выдаткаў спецфонду па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2011 годзе 1,1 млрд рублёў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дадзеная мера павінна забяспечыць адрасную дзяржпадтрымку таленавітай моладзі, стварыць спрыяльныя ўмовы для пошуку, станаўлення і развіцця юных талентаў.

Дадзеныя сродкі пойдуць на матэрыяльнае заахвочванне таленавітай моладзі, арганізацыю і правядзенне міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, выстаў, а таксама іншых мерапрыемстваў па выяўленні і прапагандзе творчасці моладзі, куплю музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, матэрыялаў, абсталявання для заняткаў мастацкай творчасцю і гэтак далей, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка таксама вылучыў 154,9 млн рублёў са сродкаў фонду на выплату прэмій і стыпендый фонду, аказанне матэрыяльнай дапамогі навучэнцам, набыццё сцэнічных касцюмаў, музычных інструментаў, накіраванне студэнтаў і магістрантаў на стажыроўкі ў ВНУ Расіі.

Как вам новость?