21.04.2011 12:44
Архив

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у пасланні народу і парламенту, што з нядаўняга тэракту ў метро трэба атрымаць тры ўрокі. "Першы ўрок з тэракту - урок пільнасці, кожны павінен адчуваць адказнасць за парадак і стабільнасць у краіне... Мы недаацанілі новыя пагрозы, у тым ліку тэрарызм", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Другі ўрок — згуртаванасць людзей», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, «усе мы ў адной лодцы». Беларускі лідар адзначыў, што грамадзяне не сталі пасля тэракту звар’яцелым натоўпам, а дапамагалі адзін аднаму, выносілі параненых з метро.

Трэці ўрок, на думку Аляксандра Лукашэнкі, — гэта тое, што злачынцы і зламыснікі, аматары наладжваць тэракты і беспарадкі павінны не знаходзіць сабе месца ў нашым грамадстве. «Яны павінны адказваць», — заявіў прэзідэнт Беларусі.

Лукашэнка: мы самі вінаватыя ў тэракце

«Гэта яшчэ не ўсё. Мы, перш за ўсё, улада, вінаватыя ў гэтым». «Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, мы дадэмакратызаваліся да таго, што мяне і вас ужо падташнівала ад гэтай дэмакратыі. Ды што казаць, ванітавала!» — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«У нашым грамадстве ёсць мізэрная меншасць, псіхічна неўраўнаважаныя людзі. Мы можам даць і поўную дэмакратыю, але улічыце, што гэта будзе мець наступствы», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

«Мы з вамі стварылі гэтую атмасферу, я ў тым ліку, плён якой мы пажынаем. Заўсёды ў гісторыі сітуацыяй карысталіся нашы ворагі. Крычаць, што Лукашэнка даў каманду зачысціць палітычнае поле. Мне гэта не трэба», — падкрэсліў ён.

«Я не слухаў сваіх дарадцаў, жорстка загадаў праваахоўнікам дапытаць, і яны прыціснулі свае хвасты. Усіх паставілі на месца на працягу сутак. Мы самі стварылі гэтую абстаноўку. Нас падштурхоўвалі», — указаў прэзідэнт.

«Мы не супраць дэмакратыі, усіх формаў народаўладдзя, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы супраць беззаконня, разгулу крыміналу, парушэння прынцыпаў сацыяльнай і нацыянальнай справядлівасці».

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс