Лукашэнка вырашыў комплексна суправаджаць замежных інвестараў

27.05.2010 08:59
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам № 273 стварыў дзяржаўную ўстанову Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі. Як адзначылі ў адміністрацыі беларускага лідара, такім чынам у краіне фармуецца "спецыялізаваная арганізацыя па комплексным суправаджэнні інвестараў (перадусім замежных)".

Агенцтва ствараецца на аснове існага РУП «Нацыянальнае інвестыцыйнае агенцтва», якое знаходзіцца ў падначаленні міністэрства эканомікі, шляхам яго пераўтварэння, а асноўным прадметам яго дзейнасці будзе забеспячэнне прыцягнення інвестыцый у нашую краіну, у тым ліку пры прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці.
Падпарадкоўвацца Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі будзе ўраду, таксама кантраляваць і каардынаваць яго працу будзе наглядальны савет. Агенцтву належыць прадстаўляць інтарэсы дзяржавы па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Беларусь, у тым ліку пры прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці.
«Новы статус дазволіць Агенцтву весці паўнавартасную працу з органамі дзяржаўнага кіравання, забяспечваць якаснае і аператыўнае ўзаемадзеянне інвестараў і рэгіянальных органаў кіравання, стаць «адным акном» для інвестараў, незалежна ад спосабу іх прыходу ў Беларусь, а таксама павялічыць эфектыўнасць правядзення прыватызацыйных працэсаў у краіне і прыцягнення інвестыцый у эканоміку Беларусі», — упэўнены ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Как вам новость?