Лукашэнка вырашыў развіваць у Беларусі транспланталогію

28.09.2010 15:18
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларускім спецыялістам неабходна займацца пашырэннем транспланталогіі ў краіне. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў неабходнасць стварэння новых цэнтраў трансплантацыі органаў і тканак. Пра гэта беларускі лідар заявіў 28 верасня, наведваючы Рэспубліканскі цэнтр трансплантацыі органаў і тканак.

Як адзначаюць самі медыкі, у цяперашні час у Беларусі ўжо прапрацоўваецца магчымасць стварэння цэнтраў трансплантацыі ў рэгіёнах і выканання там аперацыяў па перасадцы ныркі, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка аддаў даручэнне аб стварэнні цэнтру трансплантацыі органаў і тканак яшчэ ў 2005 годзе, выступаючы на Усебеларускім сходзе. «Мяне пераконвалі, што гэта не галоўная сёння праблема і гэты кірунак не такі важны. Таму ваганні былі. Гэта ж велізарныя сродкі», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Нягледзячы на гэта, прэзідэнт лічыць, што рашэнне аб стварэнні такога цэнтру было правільным. «Гэты напрамак падымае цэлы пласт аховы здароўя і дае штуршок развіццю аховы здароўя наогул, цягне яго наперадзе, як лакаматыў. Тады я прыняў рашэнне: трансплантацыі ў Беларусі быць. Ужо як мы гэта будзем рабіць, ці шырока разгорнем, але гэта неабходна», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Румо: замежнікам танней рабіць перасадку органаў у Беларусі, чым у Еўропе

Кіраўнік цэнтру трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо даклаў кіраўніку дзяржавы, што ў цяперашні час на лячэнне ў беларускі цэнтр прыязджаюць пацыенты з краін СНД і блізкага замежжа. Яны цалкам аплочваюць сваё лячэнне, аднак, у параўнанні з падобнымі цэнтрамі ў вядучых еўрапейскіх дзяржавах у Беларусі аперацыі па трансплантацыі абыходзяцца танней. Так, аперацыя па трансплантацыі печані каштуе 30-35 тыс. даляраў, перасадка сэрца — 30-50 тыс. даляраў, ныркі — 6-13 тыс. даляраў, коснага мозгу — 17-70 тыс. даляраў.

У сувязі з гэтым прэзідэнт Беларусі адзначыў, што, калі ёсць попыт на правядзенне падобных аперацый з боку замежных грамадзян і іх гатоўнасць аплочваць лячэнне, то гэты напрамак медыцыны Беларусь павінна развіваць і пашыраць у далейшым.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзяржава не будзе шкадаваць грошай на развіццё гэтага кірунку. «Мы не настолькі бедныя, каб не даць магчымасці гэтаму развівацца. У імя выратавання людзей грошай не пашкадуем», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы. У той жа час прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна «шукаць энтузіястаў, тых таленавітых лекараў, у каго ёсць жаданне і імкненне развіваць трансплантацыю ў краіне».

Паводле інфармацыі кіраўніцтва цэнтру, у 2010 годзе тут ужо здзейснена 121 трансплантацыя (сэрца — 17, ныркі — 83, печані — 21). Медыкам не ўдалося выратаваць ўсяго аднаго пацыента, што, па словах Алега Румо, кажа аб дастаткова высокім узроўні транспланталогіі ў краіне. Цэнтр цесна супрацоўнічае са спецыялістамі з краін СНД і замежных клінік. Беларускія медыкі актыўна ўкараняюць новыя тэхналогіі і праводзяць зберагальныя аперацыі. Акрамя таго, у клініцы ўпершыню ў Беларусі для падрыхтоўкі студэнтаў створаны навучальныя класы, у якіх прадугледжана магчымасць онлайн-трансляцыі аперацыяў.

Как вам новость?