Лукашэнка выводзіць ваенныя адносіны з іншымі краінамі на новы ўзровень

06.04.2010 09:30
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся пятага красавіка са старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Сяргеем Гурулёвым. Як паведамілі ў прэзідэнцкай прэс-службе, адной з галоўных тэм гутаркі сталі "інтэнсіфікацыя і ўзняцце на новы ўзровень ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі".

Кажучы пра развіццё ўзаемадзеяння з замежнымі дзяржавамі, кіраўнік Дзяржкамваенпрама, у прыватнасці, згадаў дамову паміж Беларуссю і Расіяй пра развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, падпісаную ў Маскве 10 снежня 2009 года, распавялі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«З нашага боку ўжо ўся працэдурная праца праведзена, мы будзем падаваць гэту дамову на ратыфікацыю. Тое ж самае робяць расійскія калегі. Гэта дазволіць спрасціць і больш спарадкаваць нашу працу», — адзначыў Сяргей Гурулёў.

«У цэлым, развіваючы супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі, Беларусь робіць асноўны ўпор на надзейнасці, даўгачаснасці і якасці такога супрацоўніцтва», — заявілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гурулёў: сусветны фінансавы крызіс абаронны сектар закрануў не моцна

Што тычыцца ўплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу на абаронны сектар эканомікі Беларусі, дык «ён апынуўся не пераважным, і задачы, якія ставілі перад сабой міністэрства абароны і Дзяржкамваенпрам, у цэлым выкананыя», — заявіў кіраўнік камітэта.

«Па вызначаных кірунках прыйшлося ўціснуцца, скарэктаваць працу, але затое мы атрымалі магчымасць праверыць эмпірычным шляхам тое, як мы можам працаваць у гэтых складаных умовах», — сказаў Сяргей Гурулёў.

«У наш час ДзяржкамваенпрамБеларусі займаецца распрацоўкай Канцэпцыі ваенна-тэхнічнай палітыкі да 2020 года. Гэта звязана ў першую чаргу з перапрацоўкай і ўдакладненнем Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, якая павінна быць зацверджана ў сярэдзіне бягучага года. У сваю чаргу, Канцэпцыя ваенна-тэхнічнай палітыкі, як плануецца, будзе прадстаўлена на зацвярджэнне ўвосень 2010 года», — паінфармавалі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки