Лукашэнка вярнуў Абельскую ў склад Міжведамаснай медкамісіі

04.10.2010 11:44
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вярнуў Ірыну Абельскую, маці яго малодшага сына Мікалая, у склад Міжведамаснай медыцынскай камісіі Беларусі. Указ, згодна з якім Ірыне Абельскай вярнулі пасаду намесніка старшыні медкамісіі, кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 верасня 2010 года.

Міжведамасную медыцынскую камісію Беларусі стварылі ў 1999 годзе ў мэтах медыцынскага абследавання і агляду кіруючых працаўнікоў дзяржаўных органаў, пасады якіх уключаны ў кадравы рэестр прэзідэнта Беларусі. Камісія сваім рашэннем магла па медыцынскіх паказчыках забракаваць любога кандыдата на пасаду, а таксама паставіць пытанне аб адпаведнасці займанай пасады таго ці іншага кіруючага чыноўніка, паведамляе «Ежедневник».

Старшынёй камісіі, як правіла, прызначаецца першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі, а намеснікам — галоўны лекар дзяржаўнай установы «Рэспубліканская лякарня Кіравання справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Менавіта Ірына Абельская доўгі час узначальвала Рэспубліканскую лякарню КСП, аднак, пакінула пасаду галоўнага доктара праз моцны эмацыйны шок пасля смерці маці. У лістападзе 2009 года яна вярнулася на ранейшую пасаду, а праз год — і ў склад Міжведамаснай медкамісіі.

Адначасова з гэтым прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб пераназванні ДУ «Рэспубліканская лякарня КСП», якім кіруе Ірына Абельская, у ГУ «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр КСП».

Как вам новость?
Головоломки