Лукашэнка вярнуў інвалідам льготы на праезд

04.03.2010 10:16
Архив Редакция

Загад прэзідэнта Беларусі ад першага сакавіка № 126 "Пра дзяржаўную падтрымку інвалідаў" надае асобам, суправаджальнікам інвалідаў першай групы і дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, права на бясплатны праезд на чыгуначным, водным і аўтамабільным транспарце супольнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін.

У прэс-службе Аляксандра Лукашэнка адзначылі, што загад падпісаны ў мэтах узмацнення дзяржаўнай падтрымкі асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, больш поўнай іх сацыяльнай інтэграцыі ў грамадства і паляпшэння якасці іх жыцця.

Загад таксама надае асобам-суправаджальнікам права бясплатнага праезду на прыгарадным транспарце не толькі да месца аказання медыцынскай дапамогі гэтым катэгорыям інвалідаў, але і да месца іх вучобы, працы, адпачынку, арганізацыям культуры, фізкультурна-спартовым установам і гэтак далей.

Загад уступае ў моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
 

Как вам новость?
Головоломки