Лукашэнка хоча ліквідоўваць НС разам з Польшчай

16.03.2011 16:16
Архив Редакция

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў кіраўніка міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзіміра Вашчанку весці перамовы па праекце пагаднення беларускага Саўміна і польскіх уладаў аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання катастроф, стыхійных бедстваў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама ліквідацыі іх наступстваў.

Адпаведны ўказ № 105 кіраўнік дзяржавы падпісаў 14 сакавіка, а праект пагаднення як аснову для правядзення перамоваў ён ухваліў указам № 396 ад 30 ліпеня 2010 года, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Акрамя таго, Уладзімір Вашчанка таксама ўпаўнаважаны падпісаць пагадненне, калі бакі дасягнуць дамоўленасці датычна праекту.

Как вам новость?