Лукашэнка хоча напоўніць адносіны з Казахстанам новым зместам

06.07.2010 15:18
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго казахстанскага калегу Нурсултана Назарбаева з юбілеем. "Разглядаючы Казахстан у якасці прыярытэтнага стратэгічнага партнёра ў Цэнтральнай Азіі, Беларусь выступае за напаўненне беларуска-казахстанскіх адносін якасна новым зместам, наданне ім прарыўнога характару", — гаворыцца ў віншаванні беларускага лідара.

Віншуючы Нурсултана Назарбаева, кіраўнік беларускай дзяржавы таксама сказаў, што «шматгранная дзейнасць (прэзідэнта Казахстана), накіраваная на пабудову моцнага і квітнеючага Казахстана, заслугоўвае самае высокае павагі», расказалі ў прэс-службе беларускага лідара.

Акрамя гэтага, Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што далейшае ўмацаванне палітычнага дыялогу, актыўнае міжурадавае ўзаемадзеянне, пашырэнне міжрэгіянальных сувязяў будуць спрыяць ўсебаковай рэалізацыі велізарнага патэнцыялу супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам.

Как вам новость?