Лукашэнка хоча выйсці ў супрацоўніцтве з Бразіліяй на федэральны ўзровень

23.03.2010 10:49
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 сакавіка падчас сустрэчы з прэзідэнтам Бразіліі Луісам Інасіу Лулай да Сілвай заявіў пра тое, што Беларусь у супрацоўніцтве з Бразіліяй хоча выйсці на федэральны ўзровень. "Беларусь бачыць для сябе вялікае поле дзейнасці ў Бразіліі, асабліва ў сувязі з той праграмай развіцця сельскай гаспадаркі, якая прынята", — сказаў беларускі лідар.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, для Беларусі важны «свайго роду плацдарм, штат, з якога пачалося б супрацоўніцтва». Па словах прэзідэнта Беларусі, такім «плацдармам стаў штат Гояс». «Гэта значыць, мы прыйшлі да вас, у Бразілію, праз ваш цэнтральны рэгіён», — цытуе БелТА словы беларускага лідара.

«Таксама мы б хацелі, каб вы зрабілі даручэнне свайму ўраду, міністрам, каб і яны зацікаўлена паставіліся да нашых прапаноў, і мы знайшлі б кропкі судотыку на федэральным узроўні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да прэзідэнта Бразіліі.

Кіраўнік Беларусі таксама падкрэсліў важнасць зробленых першых крокаў у супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі, дадаўшы пры гэтым, што «калі Беларусі ісці ў Бразілію маштабна, дык яна згубіцца на гэтых бязмежных абшарах».

Как вам новость?