Лукашэнка: холдынгі павінны мець глыбокую эканамічную аснову

04.03.2011 09:50
Архив Редакция

У Беларусі разглядаецца магчымасць стварэння холдынгаў на базе заводаў «Атлант», МАЗ, БелАЗ, ММЗ, МТЗ, БАТЭ, Амкадора. Дадзенае пытанне абмяркоўвалася 3 сакавік падчас наведвання прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам ЗАТ «Атлант». Як заявіў кіраўнік дзяржавы, стварэнне холдынгаў павінна мець пад сабой глыбокую эканамічную аснову і дбайныя фінансава-эканамічныя разлікі.

Між тым, як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, у стварэнні холдынгавых структураў змогуць прыняць удзел і замежныя інвестары.

Пры наведванні ЗАТ «Атлант» Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад аб наяўнай арганізацыйна-тэхналагічнай структуры, выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывах працы прадпрыемства. Ён агледзеў вытворчую тэрыторыю прадпрыемства (прэсава-зварачны і механазборачны цэхі, цэх пластмасаў), наведаў лабараторыю рэсурсавыпрабавання пральных машын і даследчую лабараторыю пральных машын, азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці бытавой тэхнікі. У канцы наведвання прэзідэнт наведаў выставу прадукцыі ЗАТ «Атлант».

Как вам новость?