Лукашэнка: хутка Мінск і Кіеў абмяняюцца ратыфікацыйнымі граматамі па мяжы

19.07.2010 10:44
Архив Редакция

Беларусь і Украіна ў найбліжэйшы час абмяняюцца ратыфікацыйнымі граматамі па мяжы. Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам падчас працоўнай паездкі ў Гомельскую вобласць. Акрамя таго, беларускі лідар нагадаў, што Беларусь і Украіна заключылі доўгатэрміновую дамову па пастаўках нафты, што з'яўляецца "вельмі важным момантам для абедзвюх краінаў".

Кіраўнік дзяржавы таксама расказаў аб двухбаковых сустрэчах са сваімі калегамі падчас нядаўняга візіту ў Ялту на нефармальны саміт СНД, перадае БелТА. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у час сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам абмяркоўваліся праблемныя пытанні ва ўзаемаадносінах дзвюх краінаў.

«Думаю, вырашаюцца набалелыя пытанні па невялікай запазычанасці яшчэ з ранейшых часоў украінцаў перад беларусамі. Але гэта не павінна быць перашкодай у нашых адносінах», — адзначыў беларускі лідар.

«Былі абмеркаваны вельмі многія пытанні, у тым ліку па пастаўках беларускай прадукцыі на Украіну, куплі іхніх тавараў, сумесных праектах. Гэта была размова як з не чужым для нас чалавекам і па сваіх каранях, і па поглядах, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што для яго было важна паглядзець, якой будзе палітыка Украіны ў далейшым.

Как вам новость?
Головоломки