Лукашэнка ўхваліў праект аб'яднання мытных службаў краін МC

02.03.2011 10:03
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лютага сваім указам № 84 ухваліў праект дамовы аб Аб'яднанай калегіі мытных службаў краін-членаў Мытнага саюза. Указ з'яўляецца асновай для правядзення перамоваў па дадзеным пытанні. Ён таксама прадугледжвае часовае прымяненне дамовы з даты яе падпісання да ўступлення ў сілу, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

На правядзенне перамоваў па праекце дамовы і яе падпісанне прэзідэнт упаўнаважыў намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса. Пасяджэнне Камісіі Мытнага саюза адбудзецца 2 сакавіка 2011 года ў Маскве.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа ў міністэрстве замежных спраў Беларусі ў ходзе пасяджэння плануецца абмеркаваць пытанні мытнага адміністравання, мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, выканання Плана дзеянняў па фармаванню Адзінай эканамічнай прасторы, удасканаленні інстытуцыйнай арганізацыі Камісіі Мытнага саюза ў сувязі з пашырэннем яе функцый у рамках АЭП.

Таксама бакі маюць намер разгледзець праекты пагаднення аб ажыццяўленні транспартнага (аўтамабільнага) кантролю на знешняй мяжы Мытнага саюза, пагаднення аб асаблівасцях прымянення Мытнай канвенцыі аб міжнароднай перавозцы грузаў, пратаколу аб унясенні зменаў і дапаўненняў у пагадненне аб прымяненні спецыяльных абаронных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мераў у дачыненні да трэціх краінаў.

Как вам новость?
Головоломки