Лукашэнка: з віру ўлады і надзей людзей ужо не выскачыш

28.10.2010 23:38
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён не мог не вылучыць сваю кандыдатуру на цяперашніх прэзідэнцкіх выбарах. Па словах кіраўніка дзяржавы, адысці ад улады не так проста, таму што многія людзі на яго разлічваюць. "З гэтага віру ўжо немагчыма выскачыць", — сказаў беларускі лідар.

«Кажуць: «Вось, Лукашэнка ўжо чацверты тэрмін…». Калі ласка, можаце мяне не абіраць. Але я не мог не вылучыць сваю кандыдатуру па адной простай прычыне. Вось уявіце, што я не вылучаю кандыдатуру, людзі на мяне разлічвалі, а хтосьці прыходзіць да ўлады, і ўсё пайшло дагары нагамі. Дзяржаву хтосьці ўключыў у склад чагосьці або прыватызавалі не так, закрыліся прадпрыемствы — карацей, абвалілася краіна. Што скажа народ? А ты, Лукашэнка, чаму збаяўся? Чаму ты збег. Таму я прапаную людзям тое, што я яшчэ магу зрабіць», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы ў інтэрв’ю газеце «Літоўскі кур’ер».

У той жа час, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён не чакае ад выбараў «нічога асаблівага». «Калі вы заўважылі, я не вяду ніякай прапаганды. Які стыль працы быў у Лукашэнкі, такі і застаўся. Які быў графік працы ў Лукашэнкі, такі і застаўся. Больш за тое, дзе можна было нейкую піяр-акцыю правесці — і мне прапануюць, кажуць, гэта нармальна, гэта карысна, гэта важна для краіны — ніякіх піяр-акцый, ніякіх выбрыкаў, ніякай надзвычайшчыны. Абсалютна не павінна быць нічога новага. Лукашэнка — дзейны прэзідэнт. Ён адказвае за краіну. І трэба спакойна працаваць у тым жа ключы, як і працаваў», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка: мне нельга «выпінаць сваю значнасць»

«Мне ў гэтай сітуацыі ні ў якім разе нельга скаціцца да нейкай паказухі або выпячвання сваёй значнасці. Гэтага народ не зразумее. Яны скажуць: «Ну што ты, Бацька, драбніш. Мы ж цябе ведаем». Таму я вельмі асцярожны», — дадаў прэзідэнт Беларусі.
 
«Што тычыцца шанцаў іншых прэтэндэнтаў. Я гэтых людзей добра ведаю. Калі яны подпісы не могуць сабраць, якія ў іх могуць быць шанцы? І я вымушаны быў нядаўна звярнуцца да народа і папрасіць: «Падпішыцеся за іх». Няхай яны ўдзельнічаюць у прэзідэнцкай кампаніі. Бо скажуць, што Лукашэнка перашкаджаў збору подпісаў. Я гатовы за іх подпісы збіраць. Вы разумееце? Вось іх шанцы і мае шанцы. Але я не перабольшваю маю заслугу і роля сваю ў гэтым», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, беларускі лідар не лічыць, што вынікі выбараў у Беларусі прадвызначаныя. «Не трэба пыліць, што перамога, маўляў, адназначная, як прынята казаць, што дзейны прэзідэнт пераможа і г. д. Важныя не выбары, важна, што будзе пасля выбараў. Якім шляхам мы будзем ісці. Як мы будзем дзейнічаць. Як мы будзем развіваць сваю краіну. Наступная пяцігодка будзе шліфоўкай тых кірункаў, якія мы выпрацуем. Яны сёння падтрымліваюцца і народам», — адзначыў прэзідэнт.

Лукашэнка расказаў, чаму яго называюць «бацькам»

Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў, што ўпершыню яго празвалі «бацькам» яшчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў, пасля абрання яго першым прэзідэнтам Беларусі. Тады гэта было ўсяго толькі іроніяй. «Калі Лукашэнку было ўсяго 38 гадоў — які мог быць Бацька?», — адзначыў беларускі лідар.

«Усё адно, што я быў яшчэ малады чалавек, я ж быў прэзідэнт, і стыль маёй працы быў такі ж, як і цяпер. У мяне не было закаранелага дыпламатычнага стылю кіравання краінай. У мяне не было гэтага вопыту. Я ж не праходзіў гэтыя прыступкі , мяне знізу выкінула наверх, і я кідаўся на ўсё, што бачыў. І ўсе людзі заўважылі нейкае айцоўскае, па-беларуску «бацькоўскае» стаўленне да людзей. І ў той жа час я занадта малады быў для гэтага. І мяне пачалі з іроніяй называць Бацькам. Сёння я ўжо стары чалавек, але ўсе ўжо прывыклі. Але гэта не было нейкай піяраўскай акцыяй. Для мяне гэта было нечакана», — распавёў прэзідэнт Беларусі.

Лукашэнка: я вельмі багаты чалавек

Гаворачы аб сваіх даходах, беларускі лідар заявіў, што ён вельмі багаты. «Я вельмі багаты чалавек, таму што я першы прэзідэнт, першы ў краіне, якую я, прабачце за нясціпласць, у тым ліку з іншымі зрабіў сваімі рукамі. Вось у чым маё багацце. Што тычыцца грошай — не ў гэтым багацце», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Калі мець на ўвазе матэрыяльнае багацце, я атрымліваю заработную плату. Мне хабар і падачкі ніхто ніколі не насіў і не прынясе. І запомніце, калі прэзідэнту хто-небудзь прынёс і даў, гэта ніколі не будзе таямніцай», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
 
«Сказаць, што ў мяне мільёны і нават мільярды, паверце, гэта хлусня. Калі б гэта было, ты б гэта не змог схаваць… Цябе б здалі з трыбухамі. Або калі б у тваіх дзяцей былі такія грошы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки