Лукашэнка: за 20 гадоў у Беларусі не знялі ні аднаго вартага фільма

09.09.2010 16:15
Архив Редакция

У Беларусі так і не адбылося прарыву ў стварэнні якаснага нацыянальнага кіно. Пра гэта 9 верасня заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Па словах кіраўніка дзяржавы, кінематограф Беларусі за 20 гадоў не змог стварыць высокамастацкага фільму, годнага называцца нацыянальным праектам.

«Фільмы беларускай вытворчасці знаходзяцца на перыферыі глядацкай цікавасці. Для іх наведвання гледачоў даводзіцца «арганізоўваць». Зборы ад продажу квіткоў не пакрываюць нават выдаткі на набыццё і рэкламу фільмаў», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, па словах прэзідэнта, дзяржава ў апошнія гады зрабіла нямала для беларускага кінематографу, перадае БелТА. «З 2006 па 2009 год дзяржаўныя ўкладанні ў фільмавытворчасць ўзраслі ў пяць разоў. За апошнія тры гады ў гэтую сферу накіравана амаль 60 млрд. рублёў, а прыбыткі ад продажу фільмаў склалі толькі крыху больш за 8% ад затрачаных сродкаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Асобна прэзідэнт спыніўся на пытаннях рэканструкцыі нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», дзе праца над інвестыцыйнымі праектамі стаіць ужо другі год. «Была маса абяцанняў, мяне ўгаварылі пайсці на каласальныя льготы інвестару, а студыя па-ранейшаму занепадае і ператвараецца ў руіны. І сёння замест таго, каб самім выпраўляць свае ж памылкі і пралікі, шукаць новага інвестара, прапаноўваецца павесіць будоўлю на шыю дзяржавы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: дзяржава акажа падтрымку толькі акупальным фільмам

Тым не менш, прэзідэнт растлумачыў, што дзяржава працягне аказваць фінансавую падтрымку беларускаму кінематографу, але толькі пад стварэнне акупальных праектаў. Па словах беларускага лідара, дзяржава таксама можа стаць заказчыкам некаторых фільмаў, але не так, як было дагэтуль, а на конкурснай аснове. Прэзідэнт растлумачыў, што прыярытэт будзе аддавацца тым, хто прапануе добры сцэнар і ў канцы створыць добры фільм.

«Для мяне няважна, ці гэта будуць нашыя тэлевізійныя каналы ў якасці заказчыкаў, прыватныя кампаніі ці наша знакамітая кампанія, якая сёння, прабачце, як кульгавая кабыла, боўтаецца на полі мастацтваў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки