Лукашэнка забараніў павышаць кошты без яго ведама

08.06.2011 16:46
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 чэрвеня на нарадзе па эканамічных пытаннях, што любое значнае павышэнне коштаў павінна ажыццяўляцца толькі з яго ведама. "Я катэгарычна забараняю любы рух звыш 3-5% па цэнах без майго ведама", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Галоўная праблема, якая да гэтага часу хвалюе людзей, — гэта інфляцыя. Мною было дадзена ўказанне прэм’ер-міністру, губернатарам і мэру Мінску самым жорсткім чынам рэагаваць на рост коштаў. Я быў упэўнены, што гэтыя службовыя асобы будуць прымаць рашэнні ўзважана і абдумана, бо галоўнае сёння — не проста зрабіць так, каб бюджэт быў тоўстым і тлустым, а галоўнае — абараніць людзей», — сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі катэгарычна папярэдзіў удзельнікаў нарады аб «абсалютнай недапушчальнасці» рабіць рэзкія руху ў цэнаўтварэнні. «Можна толькі ўніз, уверх нельга», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, павышаць кошты трэба было плаўна, каб людзі мелі магчымасць прывыкнуць да гэтага.

«Што атрымалася на справе? За адзін вечар вы павысілі кошт на паліва ажно на 30%. Калі б давялося павышаць цану толькі на паліва, гэта было б вытлумачальна. Але гэта ўжо «букет», кошты выраслі на ўсё!» — канстатаваў прэзідэнт.

«Хто падумаў, што будзе заўтра, павышаючы цану на паліва? Напэўна, кожнаму вядома, што будзе. Паліва — гэта прадукты харчавання, гэта у меншай ступені, але таксама адзенне. Вы што, і заўтра яшчэ раз павялічыце цэны на прадукты харчавання?» — задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

«І наогул, дзе чалавеку ўзяць грошы на ўтрыманне сям’і? Вы што, дасце заўтра гэтыя грошы, кампенсуеце страты кожнай сям’і? А інфляцыя? Вы ж не на іншай планеце жывяце, у крамы, мусіць, ходзіце і бачыце, што там адбываецца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Вы мне хочаце сказаць, што ў нас цэны сёння на тавары, у тым ліку на паліва злашчаснае, ніжэйшыя, чым у суседніх дзяржавах. Вывозяць. Але да гэтай хвіліны мне ніхто не далажыў факты, дзе затрымалі, колькі, хто вёз, якія меры прынятыя і г.д.», — адзначыў беларускі лідар.

Пры гэтым прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што дзеянні ўрада і Нацбанка па ўрэгуляванні сітуацыі ў эканоміцы і на валютным рынку краіны павінны быць дакладна ўзгодненыя, у адваротным выпадку, папярэдзіў ён, абодвум ведамствам «будзе вельмі кепска».

Лукашэнка: людзі толькі-толькі ачухаліся ад удару — на табе, як абухом па галаве

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся напалову ўрэзаць расход паліва службовага транспарту ўрада і Адміністрацыі прэзідэнта, перадае БелТА.

«З заўтрашняе раніцы напалову ўрэзаць ліміт паліва ўраду і адміністрацыі. На роварах хай ездзяць, тады, можа быць, будуць думаць, як думаюць людзі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Як назло робяць! Людзі толькі-толькі ачухаліся ад удару — на табе, як абухом па галаве, другі раз. Толькі людзі апрытомнелі — на табе трэці раз, і гэта, мне дакладваюць, не апошні», — канстатаваў прэзідэнт.

«Тады, хлопцы, я скажу вам, не ў краіне, а дзесьці за межамі трэба будзе шукаць працу, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я дапусціць гэтага здзеку з людзей не магу. Я вас папярэдзіў 10 дзён таму, прэм’ер-міністра асабіста».

Как вам новость?
Головоломки