Лукашэнка зацвердзіў дзяржпраграму развіцця маніторынгу навакольнага асяроддзя да 2015 года

14.06.2011 09:32
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня падпісаў Указ № 244, якім зацвердзіў Дзяржаўную праграму забеспячэння функцыянавання і развіцця нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Мэтай праграмы з’яўляецца забеспячэнне эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў (зямель, лясоў, вод, расліннага і жывёльнага свету, атмасфернага паветра, нетраў) і аховы навакольнага асяроддзя.

Указ вызначыў для забеспячэння кантролю за ходам рэалізацыі дзяржпраграмы заказчыка-каардынатара (мінпрыроды) і заказчыкаў праграмы з ліку органаў дзяржкіравання і арганізацый, адказных за забеспячэнне функцыянавання нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя (НАН Беларусі, мінадукацыі, мінлясгас, Дзяржкаммаёмасць).

Как вам новость?
Головоломки