Лукашэнка зацвердзіў новы дысцыплінарны статут мытных органаў

11.03.2011 10:03
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў новы дысцыплінарны статут мытных органаў краіны. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 9 сакавіка. Як растлумачылі ў Адміністрацыі прэзідэнта, новы статут быў зацверджаны з мэтай удасканалення і прывядзення ў адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі раней дзейнага дысцыплінарнага статута.

Дзеянне новага дысцыплінарнага статута распаўсюджваецца на грамадзян, упершыню прынятых на службу ў мытныя органы, да прысваення ім персанальнага звання, а таксама на супрацоўнікаў устаноў, падпарадкаваных дзяржаўнаму мытнаму камітэту Беларусі, якім прысвойваюцца персанальныя званні. Раней на дадзеную катэгорыю работнікаў статут распаўсюджваўся толькі ў галіне прымянення дысцыплінарных спагнанняў.

У Адміністрацыі таксама патлумачылі, што ў новым статуце заканадаўцы прывялі віды заахвочванняў і дысцыплінарных спагнанняў у адпаведнасць з палажэннем аб парадку і ўмовах праходжання службы ў мытных органах. Акрамя таго, у новым статуце ўдакладнены паўнамоцтвы адпаведных начальнікаў па ўжыванні заахвочванняў і дысцыплінарных спагнанняў, а таксама парадак абскарджання рашэнняў аб іх прымяненні.

Как вам новость?