Лукашэнка зацвердзіў новы генплан развіцця Мінску

17.05.2010 17:27
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў адкарэктаваны генеральны план сталіцы да 2030 года. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 17 траўня на аператыўнай нарадзе ў мэрыі. Па словах Мікалая Ладуцька, дакумент прайшоў шматлікія ўзгадненні органаў дзяржкіравання.

Разам з гэтым выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама даручыў адпаведным службам Мінгарвыканкама падрыхтаваць план мерапрыемстваў па інфармаванні насельніцтва аб зменах, якія ўнесены ў генеральны план Мінску, перадае БелТА. 
Праект карэктуры генеральнага плану сталіцы распрацоўвалі спецыялісты УП «Мінскгорада» сумесна з калегамі з Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы, УП «Мінскінжпраект», РУП «Белндпіэнергапрам», УП «Гіпрасувязь», РУП «Белэнергасеткапраект», УП «Белкамунпраект» пры ўдзеле спецыялістаў УП «Белндіпгорадабудаўніцтва», Мінскага НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных праблемаў, Мінгарвыканкама. 
Матэрыялы плану разгледзелі дэпутаты Мінскага гарадскога савета, кіраўніцтва Мінаблвыканкама, Мінгарвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, вядучыя спецыялісты рэспублікі — члены гарадскога, абласнога і рэспубліканскага горадабудаўнічых саветаў.
У верасні 2009 года больш за восем тысяч мінчукоў азнаёмілася з матэрыяламі генплана. Іх прапановы таксама былі ўлічаны. Першы паваенны генплан Мінску быў зацверджаны ў 1946 годзе. У наступным ён двойчы карэктаваўся — у 1952 і 1958 гадах.
Цяпер горад жыве і развіваецца па генплане, зацверджаным у 2003 годзе. Тады спецыялісты палічылі, што да 2030 года колькасць насельніцтва ўзрасце да 1,9 млн. чалавек. Меркавалася, што штогод лік гараджан будзе расці ў межах да сямі тысяч чалавек, а плошча новабудоўляў — да 630 тыс.кв.м. Запланаваны прырост гарадскіх земляў — каля 16 тыс.га. 
Аднак сталіца, што дынамічна развіваецца, амаль удвая апярэдзіла «генеральны расклад»: кожны год жыхароў сталіцы становіцца больш на 15 тыс. чалавек, новага жылля будуецца да 1,1 млн.кв.м. Гэта і стала прычынай карэктуры генеральнага плану Мінску. на думку экспертаў, змяняць такі важны для горада дакумент варта кожныя сем-восем гадоў.

Как вам новость?
Головоломки