Лукашэнка зацвердзіў пагадненне аб пазычанні 150 млн даляраў

22.06.2011 16:21
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам № 257 ад 20 чэрвеня 2011 года зацвердзіў пагадненне аб пазычанні ў памеры 150 млн даляраў паміж Мінскам і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця. Пазыка выдаецца пад праект "Удасканаленне і мадэрнізацыя аўтамабільнай дарогі (Мінск-Бабруйск)". Сродкі даюцца на 15 гадоў з адтэрміноўкай выплат асноўнай сумы доўгу на працягу пяці гадоў.

Рэалізацыя праекту пачалася ў 2011 годзе і будзе доўжыцца 4 гады. Указ таксама прадаставіў падатковыя і мытныя льготы генпадрадчыка і субпадрадчыка, якія ажыццяўляюць рэалізацыю праекту, перадае АФН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, пагадненне аб прадстаўленні Беларусі пазыкі ў памеры 150 млн даляраў мінтранс падпісаў 19 лістапада 2010 года.

Как вам новость?
Головоломки