Лукашэнка загадаў перакрыць транзіт газу праз Беларусь

22.06.2010 14:33
Архив Редакция

Сёння, 22 чэрвеня, на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што распарадзіўся перакрыць транзіт расійскага газу ў Еўропу праз газатранспартную сістэму краіны.

«Я загадаў зараз ўраду перакрыць транзіт праз Беларусь, пакуль не заплоціць за транзіт «Газпром», — цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, на сённяшні дзень «Газпром» павінен Беларусі 260 млн. даляраў за транзіт газу, пры гэтым «яны нам за гэтыя паўгода ні капейкі не заплацілі».

Беларускі лідар назваў «цынічнай і абсурднай» сітуацыю, пры якой расійскі газавы манапаліст «перакрывае вентыль праз доўг ў 190 млн. даляраў, калі сам павінен нашай дзяржаве 260 млн».
 
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гэта не Беларусь не выконвае кантракт, «гэта яны не выконваюць кантракт». «Мы маўчалі, мы пра гэта не казалі, яны там мямлілі вуснамі прэс-сакратара, што мы нешта не падпісваем і гэтак далей», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі прапануе «Газпрому» зрабіць ўзаемаўлік даўгоў, пры якім расійская кампанія вінная Беларусі 70 млн. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки