Лукашэнка загадаў закрыць у Беларусі замежныя СМІ

27.05.2011 15:25
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 траўня на нарадзе аб сітуацыі на валютным і спажывецкім рынку загадаў закрыць замежныя СМІ, што працуюць у Беларусі. "Я не буду іх называць, каб не ствараць ім рэйтынг. Але зрабіце ўсё, каб больш гэтыя СМІ не прысутнічалі на нашай тэрыторыі", — заявіў ён.

«Больш за ўсё істэрыі ў расійскіх сродках масавай інфармацыі. Я назіраў і за «нашымі» замежнымі СМІ, якія тут, дзякуючы адміністрацыі прэзідэнта, сталі пануючымі, і за замежнымі», — падкрэсліў ён, перадае АФН.

Прэзідэнт заявіў, што ён загадаў гэта зрабіць «не таму, што мы хочам закрыць ім рот, я бачыў, што ўвесь ажыятаж назіраўся адтуль».

Лукашэнка: мяне папракаюць ва ўцёках

«Мяне папракаюць, што я тэрмінова пакінуў краіну і збег. Маецца на ўвазе камандзіроўка ў Казахстан, якая планавалася за год… Паралельна абвінавачваюць Мясніковіча (кіраўніка ўрада Міхаіла Мясніковіча — Тэлеграф) і Пракаповіча (кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча — Тэлеграф) за тое, што сядзяць, як мышы пад венікам», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Лічаць, колькі мы страцілі ў эканоміцы ў выніку дэвальвацыі, папракаюць, што мы будзем зноў шантажаваць Расію… абвінавачваюць нас у тым, што людзям павысілі зарплаты ў мінулым годзе. Ну і выснова: Лукашэнка павіншаваў Саакашвілі і братэрскі грузінскі народ з днём незалежнасці. І на абодвух абрынулася рэвалюцыйная хваля, разваліліся міфы, якія выбудоўваліся гадамі, і мы (Лукашэнка і Саакашвілі) апынуліся братамі па лёсе», — заявіў прэзідэнт.

Как вам новость?
Головоломки