Лукашэнка заклікаў мінэканомікі стварыць працаздольную каманду

20.09.2010 09:24
Архив Редакция

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу міністэрству эканомікі да новага года поўнасцю сфармаваць творчую і працаздольную каманду, здольную выконваць задачы па забеспячэнні эканамічнага росту ў краіне. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 17 верасня на сустрэчы з кіраўніком мінэканомікі Мікалаем Снапковым.

Як заявілі ў прэс-службе прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка таксама паставіў задачу па далейшым умацаванні ролі і статусу міністэрства ў эканамічным жыцці краіны. Прэзідэнт заклікаў павысіць эфектыўнасць дзейнасці навукова-даследчага эканамічнага інстытуту мінэканомікі па распрацоўцы стратэгічных напрамкаў развіцця нацыянальнай, галіновых і рэгіянальных эканомік.

У сваю чаргу Мікалай Снапкоў даклаў кіраўніку дзяржавы аб выкананні даручэнняў адносна вызначэння ролі і месца міністэрства ў новых умовах, эфектыўнасці дзейнасці НДЭІ мінэканомікі.

Как вам новость?
Головоломки