Лукашэнка заклікае павышаць якасць беларускай прадукцыі

30.06.2011 17:22
Архив Редакция

Галоўная задача ў вытворчасці сёння — дамагчыся, каб айчынная прадукцыя выйшла на больш высокі ўзровень якасці і адпавядала самым строгім сусветным стандартам. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларускі лідар падкрэсліў асаблівую значнасць гэтага мерапрыемства напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэтая традыцыя з’яўляецца сведчаннем вялізнай павагі кіраўніцтва краіны да заслугаў і дасягненняў кожнага суайчынніка, лічыць кіраўнік дзяржавы.

«Гэта знакавая падзея для ўсёй краіны, бо кожны з вас з’яўляецца прадстаўніком сваёй прафесіі, і па вашых дасягненняў можна судзіць аб поспехах працоўных калектываў ўсёй краіны», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўзнагароджаных.

«У гэты ўрачысты момант у зале прысутнічаюць работнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў, якія па праве лічацца беларускімі брэндамі. Сярод іх БелАЗ, «Савушкін прадукт», «Керамін», «Беларуснафта» і іншыя», — падкрэсліў прэзідэнт.

На думку беларускага лідара, з поўным правам іх можна назваць перадавікамі магістральнага курсу на мадэрнізацыю і тэхнічнае пераабсталяванне вытворчасці. Галоўная задача — дамагчыся, каб айчынная прадукцыя выйшла на больш высокі ўзровень якасці і адпавядала самым строгім сусветным стандартам, сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што шматлікія беларускія прадпрыемствы годна з гэтым спраўляюцца. На яго думку, прыкметныя поспехі дэманструюць машына- і прыборабудаўнікі, нафтаперапрацоўшчыкі, работнікі прамысловасці будматэрыялаў і будаўнічых арганізацый. Менавіта дзякуючы ім Беларусь нарошчвае экспартны патэнцыял.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што невыпадкова ў ліку ўзнагароджаных шмат прадстаўнікоў аграпрамысловага сектара краіны. Цэлы шэраг паспяховых гаспадарак з розных рэгіёнаў дамагліся значных вынікаў не толькі ў нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі, але і ў павышэнні эфектыўнасці працы, заявіў ён.

Прэзідэнт асабліва адзначыў поспехі агракамбінатаў «Зара» і «Усход» з Магілёўскага раёна, СВК імя Дзеншчыкова Гарадзенскага раёна, саўгаса-камбіната «Сож» Гомельскага раёна.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускі АПК не толькі забяспечвае харчовую бяспеку краіны, але і дае значную частку экспарту. У 2010 годзе ад продажу сельгаспрадукцыі выгандлеванае больш за 3 млрд даляраў. А да канца пяцігодкі гэтая лічба павінна перавысіць 7 млрд даляраў.

Прэзідэнт лічыць важным і тое, што з эканамічным ростам атрымліваюць новае развіццё сельскія тэрыторыі, паляпшаюцца ўмовы жыцця ў вёсках і малых гарадах.

«У наш час праца на зямлі — гэта справа прафесіяналаў высокага класа. Таму працаўнікі вёскі асвойваюць найскладаную тэхніку, укараняюць прагрэсіўныя распрацоўкі ў галіне меліярацыі, землекарыстання. Наш аграпрам выходзіць на больш высокі ўзровень рэнтабельнасці», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Цяпер перад беларускім АПК пастаўлена адказная задача — мінімізаваць вытворчыя выдаткі, дамагацца самаакупнасці і самафінансавання, зрабіць беларускую прадукцыю прывабнай для айчыннага і замежнага спажыўца як па якасці, так і па цане, заявіў прэзідэнт.

Лукашэнка: уклад чыноўнікаў у дабрабыт грамадства велізарны

У ліку ўзнагароджаных таксама дзяржаўныя служачыя, кіраўнікі. «Гэта людзі, праца якіх не заўсёды бачная, але іх унёсак у дабрабыт грамадства велізарны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі таксама працаўнікі культуры, адукацыі. «І гэта сімвалічна, бо праца, веды і духоўнасць — тры апоры напраўду цывілізаванага грамадства», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Сёння ў ліку лаўрэатаў — прызнаныя майстры сцэны. Вялікі Станіслаўскі казаў, што тэатр вучыць, забаўляючы. Гэтыя мудрыя словы ніколі не выходзяць з моды. Бо і ў нашы дні важна, каб мастацтва не толькі забаўляла, але і вучыла. Каб не разбэшчвала душы, а прывівала людзям маральныя каштоўнасці і выхоўвала эстэтычнае пачуццё», — сказаў прэзідэнт.

У завяршэнне сустрэчы кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Галоўнае — не спыніцца цяпер, не затаіцца. Трэба ісці наперад і не гаварыць аб зацягванні паясоў — толькі наперад, і працаваць, жыць нармальна мы заўсёды зможам».

Как вам новость?