Лукашэнка заняў 33-е месца па папулярнасці ў расійскіх СМІ

23.02.2011 17:20
Архив Редакция

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка займае 33-ы радок у спісе найболей папулярных асобаў мужчынскага полу ў расійскіх мас-медыя, які склала кампанія "Медиалогия". Усяго ў рэйтынгу 50 пазіцый, з замежных прэзідэнтаў у яго ўваходзяць таксама кіраўнік Белага дома Барак Абама (4-е месца), француз Нікаля Сарказі (16-е месца) і паляк Браніслаў Камароўскі (21-е месца).

Кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў знаходзіцца на 29-м радку, прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес — на 37-м радку. Прэм’еры Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран і Ізраіля Біньямін Нетаніягу — на 41-м і 46-м месцах адпаведна. Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад займае 47-е месца, паведамляе Lenta.ru.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, узначальвае спіс прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Как вам новость?
Головоломки