Лукашэнка запатрабаваў ад Давыдзькі зрабіць беларускае ТБ канкурэнтам сусветнага

29.12.2010 10:43
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў перад новым кіраўніком Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам зрабіць Першы канал беларускага тэлебачання аб'ектыўным і цікавым, каб ён мог канкураваць з сусветнымі тэлеканаламі. Па словах Генадзя Давыдзькі, беларускае тэлебачанне павінна быць даступна "ва ўсёй максімальна магчымай медыяпрасторы".

«Неабходна, каб Першы канал беларускага тэлебачання быў на сучасным узроўні і па карцін, і па якасці тых, хто гэты матэрыял прадстаўляе», — растлумачыў новы кіраўнік НДТРК, перадае БелаПАН.

Па словах Генадзя Давыдзькі, гэта тычыцца і вядучых тэлеканалаў, і інфармацыі, якая падаецца ў эфіры. «Канал павінен быць любімым у людзей, у народа. Яны яму павінны давяраць, і ён павінен быць з імі заўсёды: і ў навіны, і ў момант адпачынку, і ў момант там нейкіх спартовых спаборніцтваў, акцый мастацтва», — падкрэсліў Генадзь Давыдзька.

Як раней перадаваў Тэлеграф, на пасаду старшыні НДТРК 55-гадовы заслужаны артыст Беларусі, лідар асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў» Генадзь Давыдзька быў прызначаны 28 снежня 2010 года прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Как вам новость?
Головоломки