Лукашэнка запатрабаваў палепшыць дысцыпліну ў будаўнічай галіне

07.12.2010 14:42
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 7 снежня на IV Усебеларускім народным сходзе, запатрабаваў навесці парадак і ўмацаваць дысцыпліну ў будаўнічай галіне. "Калі мы дысцыпліну і парадак навядзем, разгільдзяйства прыбярэм, крадзеж, то мы на 25% знізім сабекошт у будаўніцтве", — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка надаў пытанню зніжэння кошту праектна-каштарыснай дакументацыі. Паводле слоў прэзідэнта, яна павінна быць «без усякіх наваротаў», перадае БелТА.

«Які інтарэс ім скарачаць кошт будаўніцтва, бо чым больш яны запраектуюць, тым больш атрымаюць? Нешта мы спрабуем ў гэтым кірунку зрабіць, але гэтага недастаткова. Вучыцеся будаваць у руплівых гаспадароў, у тым ліку па ўсёй Еўропе, па ўсім свеце, у тым ліку і ў Расіі, дзе сёння ёсць добрыя прыклады», — заявіў беларускі лідар, звяртаючыся да будаўнікоў.

Акрамя гэтага, Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанні ліквідацыі непаладак у будаўніцтве. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней было прынята рашэнне праверыць усе нядаўна ўведзеныя ў эксплуатацыю аб’екты, і ў выпадку выяўлення браку, які мае месца па віне будаўнікоў, прымаць самыя жорсткія меры да вінаватых. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пры гэтым самая простая мера пакарання ў дадзеным выпадку — рамонт і ліквідацыя непаладак за кошт будаўнікоў.

«Мяне вельмі крыўдзіць, калі людзі скардзяцца на будаўнікоў. Вы ж памятаеце сярэдзіну 90-х, калі ў краіне ўсіх будаўнікоў разагналі, перасоўныя механізаваныя калоны развалілі. Усё было расцягнута, але мы пачалі аднаўляць ПМК. І сёння ў кожным раёне ёсць перасовачная механізаваная калона. Узрасла і колькасць будаўнікоў. Усе спецыялісты, якія раней ехалі на працу ў іншыя краіны, вярнуліся ў Беларусь. І вось цяпер, калі я чую, што будаўнікі працуюць дрэнна, у мяне кроў кіпіць», — заявіў прэзідэнт.

Как вам новость?
Головоломки