Лукашэнка запатрабаваў паменшыць кошты на бензін

08.06.2011 16:21
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся знізіць з раніцы 9 чэрвеня цэны на паліва для аўтамабіляў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 8 чэрвеня на нарадзе па актуальных пытаннях эканомікі. "Давайце дамовімся: паліва з заўтрашняга раніцы будзе не 5,2-5,1 тыс. рублёў, а максімум 4,5 тыс. рублёў", — заявіў ён.

«Таму можаце ісці і абвясціць усім: 4,5 тыс. рублёў — гэта максімум, гэта я бяру самы дарагі бензін. Ад гэтага будзем лічыць і дызельнае паліва, і больш танны бензін — нізкаактанавы», — сказаў прэзідэнт, перадае БелТА.

«І да 1 студзеня, калі ў нас будзе курс не то 5 тыс. рублёў, не то 4,5 тыс.: калі 4,5 тыс. рублёў — такім і застанецца, калі 5 тыс. рублёў — значыць, да 1 студзеня будзеце працаваць па цэнаўтварэнні, у квартал дадаючы па 2-3%, калі гэта трэба будзе, але не на 30%», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што, магчыма, прыйдзецца «адкручваць цэны» і па іншых групах тавараў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у ноч на 7 чэрвеня канцэрн «Белнафтахім» падняў раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва. Кошт ДТ склаў 5100 рублёў за літр, бензіну А92 — 5100 рублёў за літр, А95 — 5800 рублёў за літр, А80 — 4950 рублёў за літр. У сярэднім цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся на 31%.

У адказ на гэта ў Мінску 8 траўня прайшла маштабная акцыя пратэсту аўтааматараў, у якой, па ацэнцы, арганізатараў прыняло ўдзел каля 1,6 тыс. чалавек.

Как вам новость?
Головоломки