Лукашэнка запатрабаваў узмацніць правілы валютнага рэгулявання

25.02.2011 16:57
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узмацніць правілы валютнага рэгулявання ў Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 25 лютага на нарадзе з новым складам урада і ізноў прызначанымі службовымі асобамі. "Хачу звярнуць прынцыповую ўвагу прэм'ер-міністра і старшыні праўлення Нацыянальнага банка: мы недапушчальна расхлябанна ставімся да выкарыстання валютнай выручкі", — сказаў ён.

«Склалася сітуацыя, што некалькі сотняў або дзясяткаў, можа быць, ключавых прадпрыемстваў прыносяць валюту ў краіну, а прэм’ер-міністр і старшыня праўлення Нацыянальнага банка, грунтуючыся на незразумелых тэорыях свабоднага рынку, раздаюць каму папала гэтую валюту», — цытуе прэзідэнта БелТА.

«Калі валюта ў краіне будзе, то яе можна будзе браць і выдаткоўваць, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Пятра Пракаповіча. — Няма валюты — прасі ў тых, у каго гэтая валюта ёсць. І хопіць адбіраць валюту ў кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, якія яе зарабляюць, і раздаваць тым, хто яе ў краіну не прыносіць».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «гэта прынцыповае пытанне нашай эканомікі, і мы павінны падкарэктаваць нашу палітыку, а не грунтавацца на нейкай голай рынкавай тэорыі».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не лічыць патрэбным «заціскаць» ўсіх. «Насельніцтва — гэта святое. І ў нас насельніцтва праблем з валютай не стварае. Насельніцтва купіла некалькі мільёнаў даляраў і ўсё роўна размясціла іх у банках. А прадпрыемствы вядуць сябе расхлябанна. У тым ліку і энергетычны сектар, і іншыя. Таму тут павінен быць наведзены парадак», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што «гэта дасць нармальны эфект, і мы не будзем больш мець праблемаў з валютай, курсам і гэтак далей».

Как вам новость?
Головоломки