Лукашэнка запатрабаваў завяршыць уборку ўраджаю да 17 кастрычніка

08.10.2010 10:10
Архив Редакция

Да 17 кастрычніка ў Беларусі павінны скончыць уборку асноўных сельскагаспадарчых культур. Аб гэтым 7 кастрычніка ў ходзе працоўнай паездкі ў Мінскую вобласць заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. "Давайце дамовімся, гэты тыдзень і наступны — і мы з уборкай скончылі", — адзначыў прэзідэнт, звяртаючыся да чыноўнікаў. Ён таксама падкрэсліў, што трэба будзе шмат працы па падняцці зябліва.

«Трэба на наступным тыдні завяршыць уборку бульбы. Будзе недаравальна, калі мы пры такіх цэнах і попыце на рынку пакінем на полі бульбу», — заявіў кіраўнік дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе.

У той жа час ён заявіў, што, нягледзячы на просьбу сельгасарганізацый аб зніжэнні кошту на бульбу, рабіць гэтага не варта. «Тое, што не бяруць па гэтай цане, трэба пакласці ў сховішчы і прадаць вясной, зімой, калі заўгодна», — сказаў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў таксама неабходнасць забеспячэння належных умоў захоўвання ўраджаю гародніны і садавіны. «Усе выдаткі, якія вы панесяце па перавозках, акупяцца», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На 6 кастрычніка ўсе сельгасарганізацыі Беларусі завяршылі сяўбу азімых збожжавых, засеяна 1551 тыс. гектараў, што складае 107% плана і на 114 тыс. гектараў больш чым у 2009 годзе. Бульбу прыбралі на плошчы 41,6 тыс. гектараў, або з 85% плошчы, якая падлягае ўборцы, атрымаўшы пры гэтым 782,1 тыс. тон бульбы пры сярэдняй ураджайнасці амаль 188 цэнтнераў з гектара. Цукровыя буракі, ураджайнасць якіх склала 392 цэнтнера з гектара, прыбралі на 42% плошчы (40,6 тыс. гектараў), сабраўшы 1590,8 тыс. тон цукровых караняплодаў.

Как вам новость?
Головоломки