Лукашэнка запатрабаваў знізіць стаўкі па крэдытах для насельніцтва

21.09.2010 10:02
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 верасня на сустрэчы з старшынём праўлення Нацыянальнага банка Пятром Пракаповічам заявіў, што банк павінен знаходзіць магчымасці зніжэння ставак па крэдытах для насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў ад Нацыянальнага банка і ў далейшым забяспечваць стабільную працу банкаўскага сектара Беларусі, у тым ліку сітуацыю на валютным рынку, у курсавай палітыцы і ў крэдытаванні.

У сваю чаргу, кіраўнік Нацбанка даклаў Аляксандру Лукашэнку аб выніках выканання асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года. Паводле слоў Пятра Пракаповіча, за дадзены перыяд НББ правёў вялікую працу па зніжэнні працэнтных ставак. Так, стаўка рэфінансавання ў гэтым годзе зніжалася ўжо шэсць разоў. На 15 верасня яна склала 10,5% гадавых. Адпаведна зніжаюцца і працэнтныя стаўкі па крэдытах.

«Усе асноўныя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі ў Беларусі па выніках васьмі месяцаў выконваюцца. Курс нацыянальнай валюты да кошыка замежных валют застаецца стабільным, захоўваюцца высокія тэмпы крэдытавання эканомікі, працэнтная палітыка адпавядае асноўным напрамкам грашова-крэдытнай палітыкі, эфектыўна працуе плацежная сістэма», — паведаміў Пётр Пракаповіч.

Так, курс беларускага рубля да кошыка замежных валют за студзень-жнівень паменшыўся ўсяго на 0,29%, у той час як калідор ваганняў на год быў запланаваны ў межах +/-10%. Па словах кіраўніка Нацбанка, усё гэта стварае базу для ўстойлівага развіцця эканомікі Беларусі.

«Устойлівасць нашай нацыянальнай валюты, стабільнасць курсавай палітыкі заснаваныя не толькі на паспяховай працы нашай эканомікі, але і на тым, што мы маем дастаткова золатавалютных рэзерваў», — падкрэсліў Пётр Пракаповіч.

Па дадзеных Нацбанка, на 1 верасня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі каля шасці мільярдаў даляраў. У параўнанні з пачаткам 2009 года гэта ў 1,7 раза больш. Старшыня праўлення Нацбанка патлумачыў, што рост золатавалютных рэзерваў забяспечаны за кошт павелічэння валютнай выручкі беларускіх прадпрыемстваў: у 2010 годзе яна больш чым на 20% (ці на 2,5 млрд. даляраў) вышэй за паказчык 2009 года.

Кіраўнік Нацбанка запэўніў, што планы па напаўненні золатавалютных рэзерваў будуць выконвацца і ў далейшым. Так, сёлета плануецца іх павелічэнне яшчэ на 0,5-1,8 млрд. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки