Лукашэнка запускае "другую хвалю пасля аграмястэчкаў"

12.04.2010 18:42
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі па Мінскай вобласці запатрабаваў ад мясцовых улад надаваць адмысловую ўвагу развіццю буйных вёсак. "Трэба думаць пра другую хвалю пасля аграмястэчкаў — пра буйныя вёскі, якія мы давядзём да ладу і паступова будзем дадаваць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Хай у гаспадарцы будзе дзве-тры перспектыўныя вёсачкі, дзе мы, магчыма, не пабудуем клуб і школу, але павінны ствараць звычайныя ўмовы для жыцця, інфраструктуру», — цытуе беларускага лідара БелТА.

«Пашыраючы гаспадаркі, нельга забываць пра вёскі. Мы будзем развіваць буйныя вёскі, будаваць там жыллё для людзей, якія застаюцца жыць на вёсцы. Мы ж арыентуемся на тое, каб сем’і заставаліся жыць на вёсцы. Трэба бачыць гэту перспектыву, але штучна нічога рабіць не трэба», — паказаў прэзідэнт Беларусі.

Акрамя таго, наведваючы Любанскі раён Мінскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка заклікаў нарошчваць вытворчасць сыроў.

У сваю чаргу, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра адзначыў, што ўлетку сапраўды будзе выгодна пераарыентоўваць гаспадаркі на выпуск сыроў, таму як попыт на сухое малако ў летні перыяд падае, і падкрэсліў, што «ўжо сёння Беларусь займае 10,8% у сусветным аб’ёме продажу сыра».

Как вам новость?
Головоломки