Лукашэнка засакрэціў дзейнасць 58 арганізацыяў

02.03.2011 12:55
Архив Редакция

У Беларусі пашыраецца пералік дзяржорганаў і арганізацыяў, звесткі якіх складаюць дзяржаўную тайну. Згодна з указам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, падпісаным 25 лютага 2011 года, у спіс ўнеслі восем новых арганізацыяў. Цяпер у Беларусі налічваецца 58 сакрэтных арганізацый.

Так, у спіс дададзеныя Савет рэспублікі і Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, Вярхоўны і Вышэйшы гаспадарчы суды, Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце, Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі і Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія. Таксама ў спіс унесены упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Увесь спіс дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, надзеленых паўнамоцтвамi па аднясенні звестак да дзяржаўных сакрэтаў:

Савет міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд

Вышэйшы гаспадарчы Суд

Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь

Камітэт дзяржаўнага кантролю

Генеральная пракуратура

Нацыянальны банк

Упраўленне справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Служба бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Нацыянальны статыстычны камітэт

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва

Міністэрства ўнутраных спраў

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Міністэрства аховы здароўя

Міністэрства замежных спраў

Міністэрства інфармацыі

Міністэрства культуры

Міністэрства лясной гаспадаркі

Міністэрства абароны

Міністэрства адукацыі

Міністэрства па падатках і зборах

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Міністэрства прамысловасці

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання

Міністэрства спорту і турызму

Міністэрства гандлю

Міністэрства транспарту і камунікацый

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

Міністэрства фінансаў

Міністэрства эканомікі

Міністэрства энергетыкі

Міністэрства юстыцыі

Камітэт дзяржаўнай бяспекі

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт

Дзяржаўны камітэт па маёмасці

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі

Дзяржаўны памежны камітэт

Дзяржаўны мытны камітэт

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў

Абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты

Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам»

Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі «Белнафтахім»

Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці «Беллегпрам»

Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі «Белбіяфарм»

Беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці «Беллеспаперапрам»

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі»

Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія

Как вам новость?
Головоломки