Лукашэнка "заўжды будзе памятаць" крэдыт МВФ, але "чакаў большага"

05.05.2010 09:28
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю агенцтву Reuters заявіў, што ў Мінску "вельмі ўдзячныя Міжнароднаму валютнаму фонду" за падтрымку ў крызісны для краіны час. "Хай гэта невялікі быў крэдыт, крыху больш за тры мільярды, але мы гэта будзем памятаць заўсёды", — сказаў беларускі лідар.

«Бяда нас падштурхнула да таго, што мы пачалі шукаць паразуменне з гэтымі арганізацыямі. І яны нас падтрымалі. Мы гэта будзем памятаць заўсёды, мы людзі з памяццю», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы, перадае БелТА.
Кажучы пра эканамічныя адносіны з заходнімі краінамі Аляксандр Лукашэнка адзначыў у іх «добрыя зрухі» і «нядрэнныя вынікі», аднак у той жа час заявіў, што «гэта працэс няспраўджаных надзей як з боку Захаду, калі чытаць тое, што вашыя палітыкі заяўляюць, так і з нашага боку». «Мы чакалі ад Захаду большага», — канстатаваў прэзідэнт Беларусі.
Лукашэнка мае намер працягваць супрацоўніцтва са МВФ 
Беларускі лідар таксама сказаў «вялізны дзякуй» Сусветнаму банку за адкрытыя крэдытныя лініі пад рэалізацыю сацыяльных праектаў у Беларусі і прызнаў, што крэдыты міжнародных фінансавых інстытутаў дапамаглі краіне пераадолець перыяд рэцэсіі, у сувязі з чым, па яго словах, супрацоўніцтва з імі будзе працягвацца.
«Сёння эканоміка на ўздыме. Мы за гэты час 5-6% па ВУП дадалі. На канец года будзе каля 11%. Мы з гонарам і добрай якасцю прайшлі перыяд супрацоўніцтва з МФВ. Усе ўмовы, якія былі пастаўлены перад намі, і тыя абавязанні, якія мы ўзялі, мы выканалі. Таму мы супрацоўнічалі і будзем з імі супрацоўнічаць», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, у наш час Беларусі не трэба прасіць новыя крэдыты ў МВФ і «цяпер гэтае супрацоўніцтва пераведзена ў рамкі кансультатыўных паслуг, рэкамендацый». «Разумныя рэкамендацыі (там вельмі моцныя рыначнікі-эканамісты). Нас гэта задавальняе: мы многаму ў іх навучыліся і працягваем вучыцца», — падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.
Лукашэнка: Расія працуе з намі з пазіцыі «касабокага прагматызму»
Што тычыцца стасункаў з Расіяй, кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў гатоўнасць Мінску працаваць прагматычна, як гэта, па яго словах, прапануюць у Маскве, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнка. 
«Але гэты прагматызм не павінен знішчаць усё тое, што назапашана на сённяшні дзень. Калі расійцы, у бухгалтэрыі падлічыўшы, убачылі, што яны ствараюць занадта вялікія выгады для беларускага народа, то я павінен сказаць, што гэта няправільны падлік. Гэта касабокі, аднабокі прагматызм», — заявіў беларускі лідар.

Как вам новость?