Лукашэнка здзейсніць свой першы візіт у Бразілію

17.03.2010 10:10
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас свайго лацінаамерыканскага турнэ наведае Бразілію. Па інфармацыі мексіканскіх СМІ, як чакаецца, сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Лулы Інасіу ды Сільвы пройдзе ў наступны панядзелак, 22 сакавіка, у Рыа-дэ-Жанэйра.

На дадзены момант Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з візітам у Венесуэле. Пра тое, якія краіны Лацінскай Амерыкі яшчэ збіраецца наведаць беларускі лідар, пакуль нічога не паведамляецца.

Прэзідэнт Беларусі ў лютым 2010 года сустракаўся з губернатарам бразільскага штата Гояс Алсідэсам Радрыгесам Філью, паведамляе РІА «Новости».

Падчас перамоў кіраўнік дзяржавы заявіў, што гатовы абмяркоўваць з бразільскім бокам пытанні акцыянавання і прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, прадукцыя якіх цікавіць Бразілію.

Как вам новость?
Головоломки