Лукашэнка ўзгадаў кампанію 1994 года напярэдадні новых выбараў

24.09.2010 15:58
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пры падборы і расстаноўцы кадраў павінны дзейнічаць "прынцыпы выкаранення кумаўства і кланавасці". "Я сам сутыкнуўся з гэтай праблемай з першых дзён прэзідэнцтва, калі частка людзей, якія падтрымлівалі мяне ў перадвыбарную кампанію ў 1994 годзе, на наступны дзень пасля майго абрання прыйшлі да мяне за партфелямі", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Выступаючы перад студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падбор і расстаноўка кадраў, нягледзячы на крыху кансерватыўны характар гэтай з’явы, з’яўляецца «найважнейшай, калі не ключавой, функцыяй кіравання».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, для яго яна асабліва важная і адказная, бо ў Беларусі прэзідэнт надзелены велізарнымі паўнамоцтвамі, на яго ўзроўні прызначаецца вельмі шмат службовых асоб, перадае БелТА.

«Хтосьці можа падумаць, што ўсё гэта лішні раз падкрэслівае ўладалюбства Лукашэнка. Але як раз з пункту гледжання публічнай палітыкі гэта не вельмі выгадна прэзідэнту, і я гэта разумею як ніхто іншы. Таму што за кожнага чалавека, якога прызначае асабіста прэзідэнт, менавіта ён і нясе адказнасць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«У мяне свае крытэры падбору: абавязкова пры прызначэнні павінна быць альтэрнатыва — некалькі прэтэндэнтаў на пасаду», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідар таксама падкрэсліў, што менавіта адукацыю ён лічыць прыярытэтам.

Как вам новость?