Лукашэнка змяніў умовы абавязковага страхавання

04.03.2010 20:53
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі загадам № 110 ад першага сакавіка ўнёс змены і дадаткі ў некаторыя загады па пытаннях абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. “Загад уступае ў моц з даты яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзніклі з першага студзеня 2010 года“, — распавялі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

“Дакументам усталёўваюцца на сталай аснове наступныя памеры страхавых тарыфаў па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў: для страхавальнікаў — бюджэтных арганізацый — 0,1%, для іншых страхавальнікаў — 0,6% ад выплат, што робяцца наймальнікам сваім працаўнікам“, — паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле загаду сістэма зніжак і надбавак да страхавых тарыфаў па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў “дазволіць ужываць паніжаны страхавы тарыф страхавальнікам з нізкім узроўнем вытворчага траўматызму і падвышаны — страхавальнікам са значнай колькасцю страхавых выпадкаў па гэтым відзе абавязковага страхавання“, адзначылі ў прэс-службе.

“З улікам ужывання такой сістэмы мінімальны і максімальны памеры страхавых унёскаў складуць 0,3% і 0,9%, для бюджэтных арганізацый адпаведна 0,05% і 0,15%“, — распавялі ў прэс-службе беларускага лідара.
 

Как вам новость?
Головоломки