Лукашэнка ўзнагародзіў былога сталічнага мэра за "Мінск-Арэну"

06.04.2010 11:45
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка за плённую працу і значны асабісты ўнёсак у будаўніцтва шматпрофільнага культурна-спартовага комплексу «Мінск-Арэна» ўзнагародзіў ордэнам Айчыны III ступені старшыню Мінскага гарвыканкама з 2000 па 2009 год Міхаіла Паўлава. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны намесніка дырэктара КУП «Кіраванне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама» — дырэктара па будаўніцтве комплексу «Мінск-Арэна» Ўладзіміра Ярмошына.

Беларускі лідар таксама прыняў рашэнне адзначыць медалём «За працоўныя заслугі» Сяргея Боханава, Сяргея Іванова, Марыю Кончыц, Аляксандра Малахава, Дзмітрыя Мікуленку, Анатоля Мілюша, Юрыя Мінаева, Аляксандра Рэпічава, Уладзіміра Сяліцкага, Алену Улас, Мікалая Шпака, Генадзя Шымановіча і Валера Янкава.

Першаму намесніку старшыні Мінскага гарвыканкама, выканаўцу абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалаю Ладуцьку, генеральнаму дырэктару ААТ «Мінскпрамбуд» Уладзіміру Няхаю і намесніку міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатолю Нічкасаву кіраўнік дзяржавы надаў ганаровае званне заслужанага будаўніка Беларусі.

Как вам новость?