Лукашэнка зноў не паехаў на скачкі да Мядведзева

01.06.2010 09:29
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка другі год запар адмаўляецца прыехаць у Расію на нефармальны саміт СНД, прымеркаваны да скачак на прыз ягонага расійскага калегі Дзмітрыя Мядзведзева. Прычым у гэтым годзе, як і ў мінулым, ад запрашэння расійскага лідара адмовіўся і прэзідэнт Украіны.

Як паведаміла прэс-сакратар Віктара Януковіча Ганна Герман, ва ўкраінскага лідара такіх планаў няма, і гэтае пытанне з ім яна ўвогуле не абмяркоўвала, перадае «Газета.ru». У 2009 годзе тагачасны прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка таксама адмовіўся ехаць на скачкі.

Сёлета скачкі на прыз прэзідэнта РФ пройдуць не ў Маскве, а ў Растове-на-Доне, бо Дзмітры Мядзведзеў ўдзельнічае ў саміце Расія-ЕС.

Акрамя кіраўнікоў Беларусі і Украіны прыехаць на нефармальны саміт адмовіліся практычна ўсе лідары краін СНД. Выключэнне склаў толькі прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян. Акрамя таго, другі год запар на скачкі прыбудуць прэзідэнты непрызнаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Сяргей Багапш і Эдуард Какайты.

Што тычыцца лідараў сярэднеазіяцкіх рэспублік, то яны змогуць сустрэцца з Дзмітрыем Мядзведзевым 11-12 чэрвеня ў Ташкенце на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Как вам новость?