Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых перастановак у кіраўніцтве краіны

12.03.2010 16:45
Архив Редакция

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка разгледзеў шэраг кадравых пытанняў. Кіраўнік дзяржавы прызначыў Верамко Рыгора Іванавіча намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам дэпартамента фінансавых расследаванняў, а Амельяновіча Міхаіла Міхайлавіча — міністрам лясной гаспадаркі.

Беларускі лідар таксама даў згоду на прызначэнне Майсейчыка Анатоля Мікалаевіча намеснікам міністра прамысловасці, Новікава Сяргея Віктаравіча — намеснікам начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Цапоты Віктара Уладзіміравіча — старшынёй Талачынскага райвыканкама, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

 

Аляксандр Лукашэнка таксама вырашыў шэраг кадравых пытанняў, прызначыўшы Лапцэвіча Аляксандра Анатолевіча начальнікам установы адукацыі «Мінскі  дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж», Бусько Ігара Яўгенавіча — чальцом Брэсцкага аблвыканкама, Калача Уладзіміра Віктаравіча — чальцом Мінскага аблвыканкама, чальцом Мінскага гарвыканкама,  Пятруню Аляксандра Міхайлавіча — кіраўніком арганізацыйна-аналітычнага дэпартамента Сакратарыята Інтэграцыйнага Камітэта Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Как вам новость?
Головоломки