Лукашэнка зрабіў шэраг прызначэнняў

30.09.2010 15:16
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня разгледзеў шэраг кадравых пытанняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Сваім указам Аляксандр Лукашэнка назначыў Мікалая Дамашкевіча памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці. Беларускі лідар таксама даў згоду на прызначэнне:

Рыгора Касячэнкі — першым намеснікам міністра спорту і турызму;

Сяргея Нерада — намеснікам міністра спорту і турызму;

Вадзіма Кармазіна — дырэктарам дэпартаменту па турызме Міністэрства спорту і турызму;

Ігара Васільева — першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама;

Ігара Кудрэвіча — кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Мінску;

Ігара Макара — старшынёй Горацкага райвыканкама;

Івана Крупкі — старшынём Нясвіжскага райвыканкама;

Міхаіла Валчэцкага — старшынём Іўеўскага райвыканкама;

Пятра Стоцкага — намеснікам начальніка Беларускай чыгункі;

Ігара Жыліна — генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот»;

Міхаіла Баразны — рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;

Кацярыны Дулавай — рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;

Юрыя Масіенкі — дырэктарам РУП «НДІ сродкаў аўтаматызацыі»;

Генадзя Сінягоўскі — генеральным дырэктарам ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў»;

Яўгена Шынкевіча — кіраўніком справаў, членам Гарадзенскага аблвыканкама;

Уладзіміра Кунцэвіча — членам Гарадзенскага аблвыканкама.

Как вам новость?
Головоломки